Back close-menu Created with Sketch.

By using this site, you accept the use of cookies by our services. Read moreClose

Belarus


Bonduelle Group

Асноўныя паказчыкі

гісторыя

Сямейнае прадпрыемства Bonduelle ("Бандзюэль") было заснавана ў 1853 годзе і паставіла сабе за мэту "быць сусветным эталонам, які забяспечвае добрае жыццё дзякуючы расліннай ежы". Група аддае перавагу наватарству і доўгатэрміноваму бачанню, дыверсіфікуе сваю дзейнасць і геаграфічныя месцазнаходжаннi, 77 % яе гандлёвага абароту прыходзіцца на краіны за межамі Францыі, краіне паходжання. Гародніна, якая культывуецца на 128 000 га, прадаецца ў 100 краінах пад рознымі брэндамі, па розным каналам размеркавання і ва ўсіх тэхналогіях: кансервы, замарожаная, пастэрызаваная, сушаная і свежая, гатовая да ўжывання.  

Bonduelle з'яўляецца адказнай кампаніяй, знакамітай сваімі сацыяльнымі практыкамі, і робіць даступнымі для большасці людзей перавагі і задавальненне ад ужывання расліннай ежы. Група Bonduelle аддае перавагу доўгатэрміноваму бачанню, зрабіўшы ўстойлівае развіццё часткай сваёй бізнес-стратэгіі. Маючы ўнікальны вытворчы аграпрамысловы вопыт з 57 прамысловымі аб'ектамі і ўласную сельскагаспадарчую вытворчасць, прадпрыемства вырабляе сваю прадукцыю ў лепшых раёнах побач са сваімі кліентамі.

4 накірункі дзейнасці

На сённяшні дзень дзейнасць групы арганізавана вакол 4 бізнэс-накірункаў або розных тэхналогій, каб задаволіць усе густы і чаканні нашых спажыўцоў/ :

  • Кансерваваная гародніна,
  • Замарожаная гародніна,
  • Свежая гародніна,
  • Кулінарыя з гародніны

Міжнародная група

З нашымі ўласнымі гандлёвымі маркамі і маркамі нашых кліентаў-дыстрыб'ютараў, зараз мы з'яўляемся сусветным лідэрам у сферы гародніны гатовай да выкарыстання. 

Наша група мае стратэгічныя базы ў 3 асноўных зонах:

  • Заходняя Еўропа :  пачынаючы ад развіцця ў 1960-х гадах кампанii Bonduelle ў Германіі, затым у іншых краінах ЕЭС.
  • Усходняя Еўропа :  асабліва ў Расіі і краінах СНД, дзе брэнд, Bonduelle мае вельмі высокую рэпутацыю 
  • Амерыканскі кантынент :  з 2007 года - Канада, набыццё Aliments Carrière ("Алiман Кар'ер"), затым у 2012 годзе - ЗША, аднаўленне дзейнасцi, звязанай з замарожанай прадукцыяй амерыканскай кампанii Allens ("Элленз"). У Бразіліі, дзе камерцыйная прысутнасць пачалася з 1994 года, кампанія Bonduelle пабудавала ў 2010 годзе завод у Крысталіне.

4 брэнды ў свеце

BONDUELLE міжнародны брэнд

Гародніна, толькі гародніна, і нічога, акрамя гародніны! 

У свеце, дзе людзі ўсё больш занепакоены сваёй харчовай будучыняй, Bonduelle прапануе гародніну ва ўсіх формах, па ўсіх тэхналогіях, ва ўсім свеце ў мэтах развіцця культуры спажывання гародніны для задавальнення і здароўя.

Bonduelle выклікае жаданне і заахвочвае развіваць крэатыўнасць для здаровага харчавання сумесна з сям'ёй і сябрамі. 

Cassegrain ("Касгрэн") (copie 1)

Брэнд, які выходзіць за межы часу.

Для самых патрабавальных спажыўцоў Bonduelle прапануе гародніну пад брэндам Cassegrain, упакаваную ў знакамітай прававугольнай каробцы, сімвалам якой з'яўляецца знакаміты персанаж трус.

Arctic Gardens ("Аркцік Гаднз") (copie 1)

Arctic Gardens з'яўляецца першым брэндам замарожанай гародніны ў Квебеку і першым брэндам сумесяў замарожанай гародніны ў Канадзе. Artic Gardens - гэта брэнд любімай гародніны. 

Globus ("Глобус") (copie 1)

Брэнд прадстаўлены ў Расіі і краінах СНД.

ЗАХАВАННЕ ЯКАСЦI

Для Bonduelle якасць прадукцыі з'яўляецца галоўным прыярытэтам. Уся вытворчасць накіравана на забеспячэнне харчовай каштоўнасці і густу прадукцыі.

Праверкі праводзяцца на розных этапах вытворчага працэсу, каб забяспечыць якасць і поўны нагляд за нашай прадукцыяй: 

  • выбар вытворцаў і насення
  • нагляд за культурамі 
  • этап спеласці гародніны, яго характарыстыкі 
  • вытворчы працэс
  • даходы 
  • упакоўка

АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВА

Уся вытворчасць Bonduelle арганізавана для забеспячэння здаровай, смачнай прадукцыі, багатай харчовай каштоўнасцю. З гэтай мэтай група Bonduelle увяла строгія правілы, прыдатныя да ўсіх этапаў вытворчасці і ўсіх суб'ектаў, якія ўдзельнічаюць у развіцці нашай прадукцыі (работнікі сельскай гаспадаркі, прамысловасці, бізнес-паслугі ...), каб забяспечыць самую высокую якасць нашай прадукцыі.

ПАВАГА ДА ПРЫРОДЫ : СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА З ПАВАГАЙ ДА ПРЫРОДЫ

« Bonduelle любіць прыроду. Абыходзіцца з ёю так, каб не дамінаваць, не злоўжываць, не рабіць яе штучнай - гэта мэта Групы Bonduelle." 

  • КОМПЛЕКСНЫ ПАДЫХОД : Bonduelle займаецца эфектыўнай, здаровай, ўстойлівай сельскай гаспадаркай, з павагай да прыроды. Кампанія дасягнула балансу паміж павагай да прыроды і эканамічнымі мэтамі работнікаў сельскай гаспадаркі для таго, каб лепш абслугоўваць кліентаў і адказваць іх чаканням. 
  • КАЛЕКТЫУНАЕ АБАВЯЗАЦЕЛЬСТВА : Для стандартызацыі сельскагаспадарчага бачання групы і забеспячэння лепшай якасці, паміж сельскагаспадарчымі службамі Bonduelle, работнікамі сельскай гаспадаркі, дастаўнікамі і перавозчыкамі была ўсталявана Хартыя нарыхтовак. Гэта азначае поўны кантроль над рознымі культурамі, забеспячэнне патрабаванай якасці і гарантуе нагляд за кожным прадуктам. Таму што Bonduelle заўсёды імкнецца прапанаваць вам лепшую гародніну.

ХАРЧАВАННЕ

Кампанія Bonduelle адказвае за якасць сваёй прадукцыі і распрацавала хартыю харчавання. 

Гэтая хартыя ўсталёўвае пэўная правілы. У прыватнасці, яна ўсталёўвае парогавыя значэнні для ўтрымання солі, цукру і тлушчаў (насычаныя тлустыя кіслоты і транс-тлустыя кіслоты ... і г.д..). Яна таксама накіравана на больш даступнае для спажыўцоў паведамленне пра харчовую каштоўнасць прадукцыі.

З гэтай мэтай кампанія Bonduelle прыняла сістэму GDA (Рэкамендуемая сутачная норма).. Гэтая сістэма маркіроўкі дазваляе спажыўцу збалансаваць сваё харчаванне, дзякуючы простай і выразнай інфармацыі.

На ўпакоўцы ўказаны  калорыі, колькасць асноўных пажыўных рэчываў, якія змяшчаюцца ў прадукце, і іх ўклад у адносінах да паўсядзённых патрэб кожнага.

visit the official Website

www.bonduelle.by

Back
to top